75 год Вызвалення Беларусі


1945-2019

75 год Вызвалення Беларусі


Семдзесят пяць гадоў мінула са знамянальнай даты для ўсяго нашага народа - Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Доўгія тры гады знемагала пад фашысцкім ярмом беларуская зямля. Галоўным сродкам навядзенні тут свайго «новага парадку» нацысты абралі палітыку генацыду і масавага крывавага тэрору. Гітлераўцы чынілі нечуваныя зверствы, не шкадуючы ні жанчын, ні дзяцей. Канцлагера, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі. Усяго ў межах рэспублікі было створана 260 лагераў смерці і 70 гета. Толькі ў адным з іх, Трасцянецкім, загінулі 206,5 тыс. чалавек, у астатніх лагерах таксама, страшныя лічбы ...

Але ніякімі рэпрэсіямі акупанты не маглі зламіць волю беларускага народа да вызвалення. Свой уклад у разгром фашысцкіх захопнікаў унеслі партызаны і падпольшчыкі Беларусі, якую ў гады акупацыі па праву называлі «рэспублікай-партызанкай». За тры гады гераічнай барацьбы ў тыле ворага патрыёты Беларусі знішчылі амаль паўмільёна гітлераўцаў. Іх подзвіг назаўжды застанецца ў памяці народа.

Цяпер засталіся практычна адзінкі з удзельнікаў тых вялікіх падзей. Іх колькасць працягвае няўхільна падаць. Нічога не зробіш - гады бяруць сваё. А так хочацца, каб яны пажылі даўжэй, каб іх абышлі бокам бяда і нягоды, каб усе яны былі здаровыя і шчаслівыя!

Дзякуй ім за ўсё тое, што яны зрабілі для будучых пакаленняў, дзякуй ім за свабоду, за жыццё!

Па ўсёй тэрыторыі Беларусі стаяць помнікі, абеліскі салдатам-вызваліцелям, гарыць вечны агонь. Людзі прыходзяць да памятных месцаў, каб ускласці кветкі, сказаць, што яны памятаюць усё і шануюць памяць сваіх гераічных продкаў.

Ветэраны і ўдзельнікі ВАВ ААТ «Мінскі вагонарамонтны завод"

Артэмякін Канстанцін Андрэевіч

17.03.1922

Нарадзіўся ў Смаленскай вобласці, вёска Вяжнікі Шумячынского раёну. З верасня 1941 па лістапад 1947 знаходзіўся на службе ў Савецкай Арміі. Займаемая пасада пры звальненні з арміі - памочнік камандзіра ўзвода. Удзельнічаў у вайне з Японіяй у складзе 553 стралковага палка 345 стралковай дывізіі 1-га Далёкаўсходняга фронту. Ваяваў у Манчжурыі, Кітаі. Узнагароджаны медалём «За перамогу над Японіяй», юбілейнымі медалямі.
У лютым 1947 залічаны на Мінскі вагонарамонтны завод у якасці слесара-аўтамантажніка, затым быў пераведзены на пасаду майстра. На заводзе прапрацаваў да выхаду на пенсію ў 1985 годзе. За шматгадовую бездакорную працу ў 1977 занесены ў кнігу гонару Мінскага вагонарамонтнага завода.


Бабарэнь Ягор Пятровіч

25.12.1927

Нарадзіўся ў Віцебскай вобласці, в. Шытцы Бешанковічскаго раёну, скончыў 7 класаў у 1941 годзе. Пасля вызвалення Беларусі быў залічаны ў рады Савецкай Арміі, дзе праслужыў да сакавіка 1951 года. Узнагароджаны медалём «За Перамогу над Германіяй»
У 1951 годзе пачаў сваю працу на «Мінскім вагонарамонтным заводзе» у якасці вучня слесара вагоназборачнаго цэху. На заводзе прапрацаваў слесарам 45 гадоў да 1997 года. Задобрасумленную працу ў 1971 быў занесены ў кнігу Гонару Мінскага вагонарамонтнага завода, узнагароджаны ордэнам «Знак Гонару» і ордэнам працоўнай славы.


Воўкаў Іван Іванавіч

23.01.1923

Нарадзіўся ва Украіне, сяле Мар’яновка Чорнабаеўскага раёну Чаркаскай вобласці. У верасні 1941 залічаны ў рады Савецкай Арміі, дзе праслужыў да сакавіка 1948 года. Ваяваў у 11-й лыжнай брыгадзе Цэнтральнага фронту. Займаемая пасада пры звальненні з арміі - камандзір гарматы. Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны 1 ступені, юбілейнымі медалямі. Мае 2 цяжкіх раненні.
У 1948 годзе пачаў сваю працу на «Мінскім вагонарамонтным заводзе» у якасці слесара. На заводзе прапрацаваў слесарам 35 гадоў да выхаду на пенсію ў 1983 годзе. За ўдарную і добрасумленную працу ў 1965 быў занесены ў кнігу Гонару Мінскага вагонарамонтнага завода.


Гмыза Іван Андрэевіч

01.05.1926

Нарадзіўся ў Віцебскай вобласці, д.Шклянцы Докшыцкага раёна. Удзельнік партызанскага руху ў складзе партызанскай брыгады «Жалязняк», пад камандаваннем героя Савецкага Саюза Ціткова І.Ф. Пасля вызвалення Беларусі быў залічаны ў рады Савецкай Арміі. Займаемая пасада пры звальненні з арміі - старшы сяржант, радыёмеханік. Узнагароджаны медалём «За перамогу над Германіяй», медалём «Партызану Айчыннай вайны», юбілейнымі медалямі.
У 1951 пачаў сваю працу на «Мінскім вагонарамонтным заводзе» як вучань слесара. Прапрацаваў на заводзе да 1986 года ў якасці майстра вытворчага ўчастка электрарамонтнага цэху.


Галавацкі Віктар Антонавіч

23.09.1923

Нарадзіўся ў горадзе Мінску, скончыў 6 класаў сярэдняй школы №29. Каб дапамагаць сям'і пакінуў вучобу і ўладкаваўся працаваць на фабрыку ім. Кагановіча (абутковая фабрыка «Прамень»), дзе яго і заспела вайна. У ліпені 1943 прыйшоў у партызанскі атрад, які ўваходзіў у склад знакамітай партызанскай брыгады «Буравеснік», пад камандаваннем Мармулёва Міхаіла Глебавіча. Слава пра баявыя справы партызан брыгады «Буравеснік» грымела па ўсёй Мінскай вобласці. Прымаў удзел у парадзе партызан 16 ліпеня 1944 году ў Мінску. Пасля вызвалення Беларусі ў ліпені 1944 быў залічаны ў рады Савецкай Арміі, дзе праслужыў да 1950 года. Узнагароджаны медалём «Партызану Айчыннай вайны», ордэнам Вялікай Айчыннай вайны.
У 1951 годзе пачаў сваю працу на «Мінскім вагонарамонтным заводзе» ў якасці вучня токара. На заводзе прапрацаваў токарам 32 гады, аж да выхаду на пенсію. За ўдарную і добрасумленную працу ў 1971 быў занесены ў кнігу Гонару Мінскага вагонарамонтнага завода, узнагароджаны медалём «Ветэран працы» і значком «Ударнік сацыялістычнай працы».


+375 (17) 225-18-38

Ёсць пытанне? патэлефануеце нам цяпер.

info@mvrz.by

Патрэбна падтрымка? Напішыце нам ліст.

Пн-Пт 8.00-17.00

Мы працуем.

Рэквізіты
Мінскі вагонарамонтны завод

220014, г.Мінск, вул.Чыгуначная, 5-1

Тэл: +375 (17) 225-18-38

Факс: +375 (17) 358-98-46

УНН100122887, ОКПО37385176, ОКОНХ14914 р\с BY17BPSB30121077560139330000 ў Дадатковым офісе №701 на Чкалава Рэгіянальнай дырэкцыі №700 по г.Мінску и Мінской вобласці ААТ «Сбер Банк» (БИК BPSBBY2X)

Карта праезду